Кампанія Stadler паставіла на Беларускую чыгунку першы сямівагонны цягнік

23/12/2015 - 16:38

Беларуская чыгунка атрымала ад кампаніі Stadler першы сямівагонны электрацягнік серыі ЭПМ міжрэгіянальных ліній бізнес-класа.
 
Як паведамляе прэс-служба БЧ, цяпер цягнік знаходзіцца ў маторвагонным дэпо Мінска ў часовай зоне мытнага кантролю. Пасля заканчэння мытных працэдураў адбудуцца пуска-наладачныя работы, прыёмачныя і сертыфікацыйныя выпрабаванні новага рухомага саставу.

Кампанія Stadler павінна паставіць Беларускай чыгунцы два сямівагонныя цягнікі. Другі, як чакаецца, прыйдзе ў лютым 2016 года.

Паведамляецца, што ў сямівагонных электрацягніках будць прасторныя салоны, зручныя сядзенні з магчымасцю іх рэгулявання, у адным з вагонаў абсталююць буфет. У новых цягніках будзе 5 прыбіральняў, адна з якіх прызначаная для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. У адным з вагонаў таксама ёсць шматфункцыянальная зона для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і пасажыраў з дзіцячымі вазкамі і роварамі.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі