Кампанія Hewlett-Packard адклікае з Беларусі батарэі да ноўтбукаў

19/08/2016 - 13:46

Кампанія Hewlett-Packard Europe B.V. адклікае па ўсім свеце, у тым ліку і з Беларусі, батарэі, якія прадаваліся ў камплекце з пэўнымі мадэлямі ноўтбукаў НР, Compaq, HP ENVY, HP ProBook, Compaq Presario і HP Pavilion у перыяд з сакавіка 2013-га да жніўня 2015 года. Адзначаецца, што яны могуць перагравацца, а гэта пацягне рызыку ўзгарання. Патэнцыйна небяспечныя батарэі могуць быць ідэнтыфікаваныя па штрых-кодзе на этыкетцы для штрых-кода на батарэі, інфармуе прэс-служба Міністэрства гандлю Беларусі.

Адзначаецца, што больш падрабязная інфармацыя ў гэтай справе змешчаная на сайце вытворцы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі