Кампаніі Apple і Samsung у Італіі аштрафавалі на 10 і 5 мільёнаў еўра адпаведна. Такое рашэнне прыняло мясцовае ведамства па пытаннях канкурэнцыі, піша The Guardian.
Расследаванне праведзенае італьянскім антыманапольным ведамствам, выявіла, што абнаўленне праграм на некаторых смартфонах негатыўна адбіваецца на дзейнасці апаратаў. Абнаўленні замаруджвалі працу старых смартфонаў, падштурхоўваючы іх уладальнікаў купляць новыя апараты.
Італьянскае ведамства назвала гэта несумленнай камерцыйнай практыкай.