Камітэт адукацыі: Сустракаць світанак выпускнікам можна толькі з міліцыянтам

11/05/2018 - 11:03

9-10 чэрвеня ў Беларусі пройдуць выпускныя вечары для 11-класнікаў. Напярэдадні іх старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Марыя Кіндзірэнка патлумачыла агенцтву "Мінск-Навіны", якія традыцыі ёсць пры святкаванні выпускных вечароў.  

Чыноўніца патлумачыла, што выпускныя ладзяцца непасрэдна ў школах і гімназіях. "Мы прытрымліваемся традыцыі, якая існавала ў горадзе не адно дзесяцігоддзе: атэстат — дакумент дзяржаўнага ўзору аб агульнай сярэдняй адукацыі — уручаецца выпускніку ў сценах школы, дзе ён вучыўся. Акрамя таго, гэта пытанне бяспекі", — заявіла Кіндзірэнка. Па яе словах, ужо адпрацаваная сістэма супрацы з міліцыяй, МНС і медыкамі, каб гарантаваць бяспечнае знаходжанне дзяцей.

Што да традыцыі сустракаць світанак, то выпускнікоў павінны суправаджаць педагогі і бацькі, а таксама міліцыянт, замацаваны за канкрэтнай навучальнай установай. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі