Каментатар Мікалай Хадасевіч сышоў з БТ

01/03/2019 - 09:18

Журналіст Мікалай Хадасевіч спыніў супрацоўніцтва з Белтэлерадыёкампаніяй. Пра гэта журналіст паведаміў на сваім Youtube-канале. 

"Прыйшоў час нешта мяняць. Я не кажу, што гэты час быў жахлівым. Ён быў выдатным. Алімпіяды, чэмпіянаты свету і Еўропы, у рэшце рэшт, каментары, ад якіх вы пляваліся, — іх таксама дадамо сюды. Але трэба нешта мяняць. Я сыходжу. Цяпер у мяне шмат часу — на ютуб-канале мы можам не толькі адзін, а можа быць, і два-тры разы мець зносіны і казаць без купюр пра наш і сусветны футбол", — паведаміў журналіст.

Як нагадвае tribuna.com, Хадасевіч працаваў у Белтэлерадыёкампаніі з 2008 года. Ён вёў праграму "Час футбола" на тэлеканале "Лад" (пазней "Беларусь 2"), а з 2013 года яна выходзіла на "Беларусь 5".

Акрамя таго Хадасевіч быў каментатарам, карэспандэнтам і вядоўцам навінавых праграм.

14 лютага Хадасевіч вылаяўся матам у жывым эфіры, калі не ведаў пра ўключаныя відэакамеры. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі