Камбінат, які выпускае сыркі з пандай на ўпакоўцы, далучаць да "Савушкінага прадукту"

22/04/2026 - 14:13

Сырок Полацкага малочнага камбіната / thebtw.com

Полацкі малочны камбінат увойдзе ў склад холдынгу "Савушкін прадукт". Пра гэта старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава заявіла падчас візіту на прадпрыемства.

Гэты камбінат вядомы выпускам глазураваных сыркоў з пандай на ўпакоўцы. Раней чыноўнікі заяўлялі, што сітуацыя на Полацкім камбінаце — самая складаная ў параўнанні з іншай 31 аналагічнай арганізацыяй.

Качанава нагадала, што на нарадзе па развіцці Віцебскай вобласці была пастаўленая задача, каб прадпрыемствы працавалі эфектыўна. Таму, паводле яе, па даручэнні Лукашэнкі было прынята "стратэгічна важнае і выверанае рашэнне аб прыцягненні буйнога перапрацоўшчыка малочнай прадукцыі, прадпрыемства "Савушкін прадукт", да развіцця Полацкага малочнага камбіната".

Паводле чыноўніцы, гэтае рашэнне накіраванае на мадэрнізацыю прадпрыемства, павышэнне яго эфектыўнасці і "забеспячэнне дабрабыту працоўнага калектыву".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі