Каманда Зяленскага: Украінцы не стануць “новай нафтай” для Расіі

28/04/2019 - 09:35

Пераможца прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне Уладзімір Зяленскі пракаментаваў ідэю прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў спрошчаным парадку надаваць расійскае грамадзянства ўсіх ахвотным украінцам.

Ён не раіць расійскім уладам марнаваць час, спрабуючы спакусіць грамадзянаў Украіны пашпартамі РФ.

“Магчыма, і знойдзецца той, хто дагэтуль знаходзіцца пад уплывам прапаганды. Магчыма, нехта зробіць гэта дзеля заробку або ў спробе схавацца ад крымінальных расследаванняў. Мы можам нават падаць Уладзіміру Пуціну пералік грамадзянаў Украіны, якім у найбліжэйшы час стане вельмі некамфортна ў краіне, якую яны цынічна рабавалі, злоўжываючы высокімі пасадамі. Няхай Расія зноў вырашае, дзе болей за ўсё ёй патрэбныя такія “прафесіяналы” — у Растове ці ў Магадане”, — гаворыцца ў апублікаванай заяве.

Аўтары заявы таксама падкрэсліваюць, што расійскі пашпарт — гэта права “быць арыштаваным за мірны пратэст”, “забыць пра наяўнасць натуральных правоў і свабодаў чалавека”.

“Таму не варта разлічваць, што многія ўкраінцы захочуць стаць “новай нафтай”, у якую ўлады Расіі спрабуюць ператварыць уласны народ”, — сказана ў заяве.

Напярэдадні Уладзімір Пуцін заявіў, што спрошчаны парадак надання грамадзянства РФ можа распаўсюдзіцца не толькі на жыхароў акупаваных тэрыторыяў Данбаса, але і на астатніх украінцаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі