Каманда Беларусі заняла трэцяе месца ў сваім заездзе ў "Танкавым біятлоне"

24/08/2021 - 15:48

У Алабіна пад Масквой у межах "АРМІ-2021" праходзіць конкурс "Танкавы біятлон". 24 жніўня свой першы заезд у этапе "Індывідуальная гонка" правялі танкісты з Беларусі. 

Вынік — усяго толькі трэцяе месца з чатырох каманд. Пераможцам беларусы прайгралі 40 секунд. У асноўным праз тое, што дзве хвіліны згубілі на стрэле па мішэні "танк".

У заездзе з беларускай камандай удзельнічалі танкісты з Казахстана, Азербайджана і Сербіі. Па словах беларускага суддзі конкурса, генерал-маёра Андрэя Некрашэвіча, гэтыя краіны выставілі экіпажы, якія прыязжаюць на "Танкавы біятлон" цягам апошніх 3-4 гадоў. А беларускі экіпаж удзельнічаў у спаборніцтвах упершыню.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі