Каля Зямлі праляцеў астэроід, яшчэ два падлятаюць

25/12/2015 - 12:16

Каля Зямлі на каталіцкае Раство праляцеў невялікі астэроід 2011 YD29. Ён наблізіўся да нашай планеты на адлегласць 3,4 млн кіламетраў. Гэта ў дзевяць разоў далей, чым адлегласць ад Зямлі да Месяца. Як інфармуе РІА "Новости", памер астэроіда складае 10-30 метраў. Астраномы прылічваюць 011 YD29 і іншыя астэроіды, якія знаходзяцца паміж арбітамі Зямлі і Меркурыя, да патэнцыйна небяспечных. Аднак на гэты раз ніякай небяспекі для зямлян не было.

Наступныя "візіты" астэроідаў да Зямлі запланаваныя на 30 снежня і на навагоднюю ноч. Гэта будуць таксама невялікія астэроіды — 2015 YT1 і 2015 YP1. Але яны праляцяць яшчэ далей — у 5,2 і 16 млн км ад нашай планеты.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі