Каля ўсходняга ўзбярэжжа Японіі адбыўся магутны землятрус

22/11/2016 - 04:40

Апоўначы па беларускім часе каля ўсходняга ўзбярэжжа Японіі адбыўся магутны землятрус. Яго магнітуда складала 7,3. Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся ў 67 кіламетрах на паўночны захад ад горада Івакі (прэфектура Фукусіма). Ён адбыўся на глыбіні ад 10 да 11 кіламетраў. Штуршкі адчуваліся і ў Токіё.

Працяглы час захоўвалася небяспека ўзнікнення цунамі. Прагназавалася, што яго вышыня можа складаць да трох метраў. Жыхарам прыбярэжных раёнаў рэкамендавалі тэрмінова перабрацца на ўзвышшы і не пакідаць іх, пакуль захоўваецца пагроза.

Аднак вышыня двух хваляў цунамі складала толькі ад 60 да 90 сантыметраў (гл. відэа). Звестак пра пацярпелых і пра разбурэнні няма.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі