Каля Стоўбцаў мікрааўтобус з пасажырамі сутыкнуўся з ЗіЛам (фота)

24/12/2015 - 08:43

Дапамога ратавальнікаў спатрэбілася пры аўтааварыі, якая адбылася ўвечары 23 снежня ў Стаўбцоўскім раёне. Як паведамляе прэс-служба МНС, на трасе M-1 каля вёскі Залужжа сутыкнуліся мікрааўтобус "Фальксваген Т5" і ЗіЛ з прычэпам. Грузавік, гружаны морквай, накіроўваўся ў цэх захоўвання ў Мінскі раён.

Дарэчы, і мікрааўтобус і грузавік ехалі ў адным напрамку. У мікрааўтобусе пры аварыі пацярпелі тры пасажыры, якіх яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў даставілі ў лякарню. У іх — траўмы рознай ступені цяжкасці.

Яшчэ аднаму 30-гадоваму пасажыру спатрэбілася дапамога ратавальнікаў: яго давялося дэблакаваць з дапамогай спецыяльнага прыстасавання. Мужчына ў цяжкім стане дастаўлены ў рэанімацыю.

Кіроўцы пры аварыі не пацярпелі.

Фота: mchs.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі