Каля Харкава выбухаюць боепрыпасы на складзе, ідзе эвакуацыя насельніцтва

23/03/2017 - 06:24

Каля Харкава ў горадзе Балаклея ўначы 23 сакавіка адбылося надзвычайнае здарэнне. На найбуйнейшым ваенным складзе боепрыпасаў ва Украіне адбыўся магутны выбух, пасля якога пачаўся пажар. Там выбухаюць боепрыпасы, ідзе эвакуацыя насельніцтва з 5-кіламетровай зоны. Сведкі кажуць, што пасля выбуху людзі самі пачалі ўцякаць далей ад складоў, інфармуе УНІАН.

Улады Украіны робяць усё магчымае для найхутчэйшай лакалізацыі і тушэння пажару. Там працуюць сотні ратавальнікаў, дзясяткі адзінак тэхнікі, падрыхтаваныя рэзервовыя сілы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі