Каля Беларускай АЭС перакулілася пажарная машына (фотафакт)

22/07/2019 - 18:05

Каля Беларускай АЭС перакулілася пажарная машына. Паведамляеццаа, што здарэнне адбылося ўвечары 20 ліпеня. Аўтамабіль ратавальнікаў выязджаў са сваёй часткі на тэрыторыі АЭС на пажар у адну з вёсак Астравецкага раёна. На дарозе пад колам МАЗа праваліўся асфальт, што і стала прычынай аварыі.

У МНС Радыё Свабода пацвердзілі факт здарэння, адзначылі, што ніхто не пацярпеў. Увогуле гаворка ідзе пра ДТЗ. Падрабязнасці аднак не паведамілі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі