Каля 60% беларускіх арганізацый — нерэнтабельныя ці нізкаэфектыўныя

16/12/2015 - 10:36

Каля 60% беларускіх арганізацый — нерэнтабельныя ці нізкаэфектыўныя. Пра гэта сведчаць дадзеныя афіцыйнай статыстыкі за першыя дзесяць месяцаў 2015 года.

Па выніках гаспадарчай дзейнасці за 10 месяцаў,нерэнтабельнымі аказаліся 1 663 арганізацыі, нізкі ўзровень рэнтабельнасці (да 5%) быў у 2 924 прадпрыемстваў.

БелаПАН адзначае, што паколькі статыстыкі ўлічваюць фінансавыя паказчыкі дзейнасці 7877 арганізацый, выходзіць, што нерэнтабельных ці нізкаэфектыўных больш за палову. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць нерэнтабельных прадпрыемстваў вырасла на 23%.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі