Каля 20 тысяч спажыўцоў Палтаўшчыны засталіся без святла пасля расійскай атакі

26/02/2026 - 10:15

Пажары на Палтаўшчыне пасля расійскай атакі / ДСНС Украіны

У ноч на 26 лютага расійскія войскі атакавалі рэгіёны Украіны ракетамі і ўдарнымі беспілотнікамі. Вядома аб прынамсі 23 пацярпелых у Харкаўскай вобласці, Запарожжы і Крывым Рогу.

У Палтаўскай вобласці пашкоджаныя аб'екты прамысловага прадпрыемства. У выніку без святла засталіся тысячы людзей, перадае hromadske.ua са спасылкай на начальніка абласной ваеннай адміністрацыі Віталя Дзякіўніча.

Пашкоджанні былі і ў выніку падзення абломкаў, і ў выніку прамых пападанняў. Аднак пацярпелых, на шчасце, не было.

Без электрычнасці засталіся 18 209 бытавых спажыўцоў і 1781 юрыдычны спажывец. 

Пажары на Палтаўшчыне пасля расійскай атакі / ДСНС Украіны
Пажары на Палтаўшчыне пасля расійскай атакі / ДСНС Украіны
Пажары на Палтаўшчыне пасля расійскай атакі / ДСНС Украіны
Пажары на Палтаўшчыне пасля расійскай атакі / ДСНС Украіны

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі