Каліноўцы атрымалі ўкраінскія дзяржаўныя ўзнагароды

16/12/2024 - 08:13

Сярод узнагарод — медаль украінскага прэзідэнта "За абарону Украіны" / t.me/KalinouskiPolk/

Каліноўцы атрымалі ўкраінскія дзяржаўныя ўзнагароды. Беларускіх добраахвотнікаў адзначылі "за баявыя заслугі і мужнасць, праяўленую ў баях". Сярод узнагарод — медаль украінскага прэзідэнта "За абарону Украіны".

"Гэта вялікі гонар для беларускіх добраахвотнікаў", піша прэс-служба падраздзялення.

Каліноўцы і раней атрымлівалі ўкраінскія ўзнагароды. У канцы лета некалькі ваяроў "за асабісты гераізм, праяўлены ў баях" атрымалі медалі "Адважнае сэрца".

Пакуль Украіна прызнае заслугі байцоў палка Каліноўскага ў барацьбе супраць расійскіх акупантаў, у РБ рэжым Лукашэнкі прызнаў падраздзяленне "тэрарыстычнай арганізацыяй", супраць яго ўдзельнікаў распачынаюць так званую "спецвытворчасць", каб іх завочна судзіць. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі