Плывучая рэгазіфікацыйная устаноўка "Маршал Васілеўскі" / gazprom.ru
Нават калі сектаральныя санкцыі ЕС у дачыненні да Беларусі запрацуюць, Калінінград не застанецца без газу, заявіў губернатар Калінінградскай вобласці Антон Аліханаў у інтэрв'ю агенцтву ТАСС.
У цяперашні час газ паступае ў рэгіён па трубаправодзе "Мінск — Вільнюс — Каўнас – Калінінград", аднак на фоне інцыдэнту з самалётам Ryanair ў ЕС заявілі пра новыя санкцыі ў дачыненні да Мінска. Яны могуць закрануць і транзіт прыроднага газу праз тэрыторыю Беларусі ў краіны ЕС. Пры гэтым у Літве нагадалі аб неабходнасці ўлічыць і транзіт газу ў Калінінград праз тэрыторыю рэспублікі.
"Мы не бачым рызыкі. Я вельмі спадзяюся, што Літва будзе ўзважана сябе паводзіць і не будзе выкарыстоўваць газаправод як інструмент нейкага палітычнага шантажу", — сказаў кіраўнік Калінінградскай вобласці. Аліханаў адзначыў, што Літва атрымлівае грошы за транзіт і павінна быць зацікаўлена ў ім.
Але нават калі праблема з транзітам газу паўстане, у рэгіёна ёсць альтэрнатыва. У лютым быў уведзены ў строй тэрмінал па прыёме газу, які дастаўляецца марскім шляхам. Таксама пабудавана падземнае сховішча, і яго аб'ём будзе нарошчвацца.
"Мы цалкам незалежныя і можам існаваць у аўтаномным рэжыме, нават калі штосьці здарыцца", — падкрэсліў Аліханаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут