Калі сітуацыя не палепшыцца, закрыем мяжу з Беларуссю — прэм'ер Літвы

24/11/2025 - 15:54

Памежны пераход, ілюстрацыйнае фота / vsat.lrv.lt

Прэм'ер-міністр Літвы Інга Ругінене адрэагавала на тое, што віленскі аэрапорт за апошнія суткі двойчы прыпыняў працу праз пагрозу метэазондаў з кантрабандай. Яна заявіла, што Літва можа зноў закрыць мяжу з Беларуссю. Гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца на пасяджэнні камісіі нацыянальнай бяспекі.

"Адкрыўшы мяжу, мы ўбачылі, што ўсё ж мелі рацыю: гэта гібрыдная атака, і з боку Беларусі мы назіраем незаконныя дзеянні, калі затрымліваюцца нашы грузавікі, і з іх боку мяжа не адкрываецца", — перадае LRT словы кіраўніцы літоўскага ўрада.

Паводле яе, пасяджэнне камісіі па нацыянальнай бяспецы пройдзе ўжо на гэтым тыдні. "У дадзены момант нашы дыпламаты працуюць па розных каналах, працуем з нашымі саюзнікамі. /.../ Нашы ўстановы і службы працуюць кожную ноч, але я хацела б больш дзеянняў з боку паліцыі", — дадала Ругінене.

Яна падкрэсліла, што пасля адкрыцця мяжы з боку Беларусі назіраліся станоўчыя прыкметы. Але цяпер сітуацыя мяняецца, таму Літва, на думку прэм'ера, мае "права і магчымасці разглядаць іншыя самыя строгія меры". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі