Калі лідары краін ЕС прыехалі ў Кіеў, загучалі сірэны паветранай трывогі

16/06/2022 - 11:54

Калі лідары краін ЕС прыехалі ў Кіеў, загучалі сірэны паветранай трывогі, піша Reuters. Украінская разведка зафіксавала пускі ракет з Чорнага мора.

16 чэрвеня ва Украіну прыехалі прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, канцлер Германіі Олаф Шольц, прэм'ер Італіі Марыё Драгі і прэзідэнт Румыніі Клаўс Ёханіс. Яны наведалі Ірпень — горад у Бучанскім раёне Кіеўскай вобласці. Ён перажыў расійскую акупацыю, атрымаў званне "горад-герой Украіны". Госці з Еўрасаюза аглядалі разбурэнні. У чацвер яны сустрэнуцца з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.

Ірпень, 16 чэрвеня 2022-га / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі