Калеснікава расказала, у чым бачыць галоўную небяспеку для Беларусі

08/03/2026 - 10:59

Марыя Калеснікава / lookby.media

Ізаляцыя ад Захаду створыць пакаленне, якое не памятае пратэсты 2020 года і не мае сувязяў з Еўропай, кажа былая палітзняволеная Марыя Калеснікава ў інтэрв’ю ўкраінскаму выданню Kyiv Independent.

"Калі вучыцца ў Вільні, Варшаве ці Берліне немагчыма, яны будуць вучыцца там, дзе гэта магчыма — напрыклад, у Маскве ці Санкт-Пецярбургу", — кажа яна.

Па словах Калеснікавай, яе галоўны страх — убачыць Беларусь у складзе Расіі.

"Я баюся толькі аднаго — што Беларусь стане часткай Расіі, што нас на доўгія гады, на дзесяцігоддзі адасобіць ад цывілізаванага свету. І гэта самае страшнае — што Беларусь будзе страчаная для Еўропы", — кажа беларуская актывістка.

З падобнымі тэзісамі таксама выступаюць прадстаўнікі Кааліцыі за вызваленне палітзняволеных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі