Кацярына Сныціна завяршае кар'еру — гуляе апошні матч з "Лондан Лаянс"

19/05/2024 - 14:07

Кацярына Сныціна / Радыё Свабода

Славутая беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна завяршае спартовую кар'еру. Наўпрост цяпер яна гуляе свой развітальны матч з "Лондан Лаянс". З гэтай камандай спартоўка брала ўдзел не толькі ў чэмпіянаце Вялікабрытаніі, але і ў Еўракубку. 

"За кар’еру Сныціна брала бронзу Еўра са зборнай Беларусі, згуляла на пекінскай алімпіядзе, выігравала чэмпіянаты Францыі і Беларусі, срэбра ў Польшчы — тытулаў хопіць на ўсіх",пералічвае заслугі баскетбалісткі выданне "Трыбуна".

Дарэчы, свой апошні матч Сныціна гуляе ў эксклюзіўных красоўках, кастамізаваных асабіста кіраўніком "Свабоднага тэатра" Мікалаем Халезіным.

Пра рашэнне завяршыць кар'еру Кацярына Сныціна заявіла ў верасні мінулага года.

""Прычыны? Я іх для сябе асабіста яшчэ не сфармулявала дакладна, проста я так адчуваю. А прыслухоўвацца да сябе — гэта, дарэчы, адна з многіх якасцяў, якія мне падарыў баскетбол", — напісала спартоўка с ваім інстаграме.

У жніўні 2020-га Сныціна падпісала ліст спартоўцаў за свабодныя выбары і супраць гвалту. Увесну 2021-га Кацярына абвясціла, што завяршае кар'еру ў галоўнай камандзе Беларусі на знак пратэсту супраць палітычных рэпрэсій. Цяпер яна жыве за мяжой.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі