Качанава: Падатак на багатых не актуальны, а пенсійны ўзрост трэба павышаць

28/12/2015 - 08:35

Першы намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава выказалася па актуальных пытаннях сацыяльнай сферы, якую яна курыруе. У інтэрв'ю БЕЛТА Качанава заявіла, што лічыць увядзенне платы за наведванне паліклінік немэтазгодным. Неактуальным для Беларусі намеснік прэм'ера лічыць увядзенне падатку на багатых. Паводле яе слоў, у нашай краіне няма такога расслаення грамадства, як у іншых краінах СНД. Яна нагадала, што ўсе грамадзяне плацяць падаходны падатак у памеры 13%. І чым большы ў чалавека даход, тым больш ён заплаціць.

Што да павышэння пенсійнага ўзросту, дык гэта непазбежна, адзначыла Наталля Качанава. Яна падкрэсліла, што ў беларусаў абавязкова спытаюць іх меркаванне на гэты конт. Аднак гэта пытанне не сённяшняга дня, а будучыні.

Фота: sb.by, БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі