Каардынацыйная рада стварае камісію па расследаванні злачынстваў рэжыму Лукашэнкі

25/09/2026 - 11:47

Сілавікі, архіўнае фота / Euroradio

Каардынацыйная рада пастанавіла стварыць камісію па расследаванні злачынстваў, учыненых прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі. Адпаведнае рашэнне было прынятае на агульным пасяджэнні КР.

Ініцыятарамі стварэння камісіі выступілі некалькі фракцый — "Кааліцыя Латушкі і Рух "За Свабоду", "Хопіць баяцца!", блок беларускіх палітычных зняволеных "Беларусы дзеяння" і рух "Воля". У склад камісіі таксама ўвайшлі прадстаўнікі розных фракцый. Яе кіраўніком стаў Аляксандр Ракіцкі, намеснікам кіраўніка — Міхаіл Кірылюк.

Паведамляецца, што камісія "будзе займацца зборам, фіксацыяй і захаваннем доказаў, дакументаваннем фактаў злачынстваў і іх абставінаў, а таксама падрыхтоўкай матэрыялаў і рэкамендацый для будучых механізмаў пераходнага правасуддзя".

Падкрэсліваецца, што камісія не вырашае пытанне аб крымінальнай вінаватасці. Канчатковую ацэнку доказаў павінен даць кампетэнтны суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі