Ізраіль і ЗША нанеслі ўдары па Іране, а Дональд Трамп звярнуўся да іранцаў

28/02/2026 - 11:05

Паводле паведамленняў, выбухі былі зафіксаваныя ў Тэгеране, а таксама ў Ісфахане, Куме, Караджа і Керманшаху / Reuters

Раніцай 28 лютага Ізраіль нанёс авіяўдары па цэлях у Іране, піша CNN са спасылкай на міністра абароны краіны Ісраэля Каца. Трое амерыканскіх чыноўнікаў паведамілі тэлеканалу, што ЗША таксама ўдзельнічаюць у атацы. Двое суразмоўцаў ахарактарызавалі яе як "вельмі істотную". Мэтай абстрэлу сталі балістычныя ракеты і ракетныя ўстаноўкі, якія разглядаюцца як сур’ёзная пагроза, патлумачыў ізраільскі суразмоўца.

Паводле звестак іранскага дзяржаўнага агенцтва Fars, удары былі зафіксаваныя ў Тэгеране, а таксама ў гарадах Ісфахан, Кум, Карадж і Керманшах. У цэнтры іранскай сталіцы прагучалі тры магутныя выбухі — імаверна, з-за прылёту ракет, пасля чаго ў некаторых раёнах падняўся густы дым.

Адзін з удараў, відаць, прыйшоўся па раёне каля офіса вярхоўнага лідара Алі Хаменеі, сцвярджае Associated Press. Reuters паведамляе са спасылкай на іранскага чыноўніка, што аятала знаходзіцца не ў Тэгеране — яго перавялі ў "бяспечнае месца".

Ізраіль і Іран закрылі сваю паветраную прастору. Паводле звестак ізраільскіх СМІ, удары па Іране плануецца наносіць цягам чатырох дзён.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, у сваю чаргу, звярнуўся да іранцаў:

"Калі мы скончым [з ударамі па аб’ектах у Іране] — вазьміце ўладу ў свае рукі. Яна будзе належаць вам. Гэта, імаверна, ваш адзіны шанец на працягу пакаленняў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі