Італьянца пазбавілі правоў кіроўцы за п'яную язду на кані

24/07/2018 - 06:25

Непрыемна скончылася для італьянца п'яная паездка на кані па вуліцах італьянскага горада Іўрэа, піша БЕЛТА са спасылкай на газету Sentinella del Canavese.

45-гадовы мужчына ехаў па праезнай частцы зігзагамі. Відавочцы выклікалі паліцыю. Калі пад'ехаў патруль, вершнік не ўтрымаўся ў сядле і зваліўся з каня. Выявілася, што п'яны італьянец дрэнна замацаваў сядло і не здолей як след кіраваць канём.

П'янага вершніка аштрафавалі і пазбавілі правоў на кіраванне аўтамабілем. Каня правялі ў стайню паліцэйскага ўпраўлення.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі