Інжынера асудзілі да 1,5 гадоў "хатняй хіміі" за абразу Вольгі Чамаданавай

18/10/2021 - 16:28

Вынесены прысуд 45-гадоваму інжынеру Віктару Лебедзеву, якога прызналі вінаватым паводле арт. 369 КК. і асудзілі да 1,5 гадоў "хатняй хіміі", паведамляюць праваабаронцы.

Мужчына пакінуў у Telegram каментар, які "ўтрымліваў негатыўную ацэнку Вольгі Чамаданавай і меў ненарматыўную і нецэнзурную форму моўнага выказвання".

На судзе Чамаданава распавяла, што ўспрыняла каментар як абразу, адчула стрэс і маральныя пакуты, таму што каментары таксама чытаюць яе блізкія — у першую чаргу, гэта датычыцца бацькоў і дачкі.

Жанчына таксама заявіла пазоў на суму ў 3 тысячы рублёў і пагадзілася на тое, каб яны былі выдадзеныя наяўнымі пад распіску. На наступным паседжанні пазоў быў задаволены ў поўным аб'ёме.

Як паведамляла Еўрарадыё, Вольга Чамаданава звольнілася з пасады прэс-сакратара МУС Беларусі і цяпер ачоліць галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай працы і па справах моладзі Мінгарвыканкама.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі