Дрон, ілюстрацыйнае фота / nitprocomposites.com
Выкладчыкі па дапрызыўнай падрыхтоўцы будуць навучаць беларускіх школьнікаў кіраваць беспілотнікамі. Першую групу інструктараў падрыхтавалі на базе БФСТ "Дынама", перадае тэлеканал СТБ.
Курс навучання прайшлі 12 педагогаў з усёй Беларусі. Ім расказалі пра ўладкаванне дронаў, правілы бяспекі. Таксама настаўнікі патрэніраваліся на сімулятарах і кіравалі рэальнымі беспілотнікамі.
Кіраваць дронамі школьнікі змогуць не толькі ў войску, заявіў старшыня Цэнтральнага савета БФСТ "Дынама" Дзмітрый Балаба, былы камандзір мінскага АМАПа:
"Тут маецца на ўвазе не толькі баявое прымяненне гэтых тэхналогій. Ёсць вельмі шмат грамадзянскіх опцый, якія сёння запатрабаваныя ў грамадстве. Гэта дастаўка любога роду грузаў, гэта аказанне дапамогі і гэтак далей. Вельмі шмат працы ў сельскай гаспадарцы".
Навучаць старшакласнікаў кіраваць дронамі плануецца ўжо бліжэйшым часам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут