Ініцыятыву зрабіць 31 снежня выходным днём падтрымалі 15 тысяч беларусаў

21/11/2019 - 14:01

Петыцыю, якая заклікае зрабіць 31 снежня ў Беларусі выходным днём, ужо падпісалі больш за 15 тысяч беларусаў. Збор подпісаў на сайце petitions.by пачаўся ў канцы кастрычніка. Сёлета аўторак, 31 снежня, з'яўляецца звычайным працоўным днём, а 1-2 студзеня  — выходныя. Папярэдні раз 31 снежня было працоўным днём у Беларусі ў 2015 годзе.

Прэм'ер-міністр Сяргей Румас паабяцаў вывучыць петыцыю, а кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава сказала, што "як вырашаць людзі, так і будзе, як вырашыць урад".

Збор подпісаў пад петыцыяй скончыцца праз 5 дзён. Яе адрасатамі з'яўляюцца Мінпрацы і Савет міністраў. Пры гэтым, графік святочных дзён у нашай краіне вызначаецца ўказам кіраўніка дзяржавы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі