Інфляцыя ў Беларусі крыху запаволілася, але па-ранейшаму перавышае 10% гадавых

13/12/2021 - 06:29
У параўнанні з лістападам 2020 года ў гэтым лістападзе кошты выраслі на 10,3% / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Гадавая інфляцыя ў Беларусі па-ранейшаму перавышае 10%, паведамляюць эксперты Еўразійскага банка развіцця. У лістападзе рост коштаў трохі запаволіўся, інфляцыя склала 10,3% год да года. У кастрычніку гэты паказчык быў 10,5%.

Цэны на прадукты харчавання па-ранейшаму раслі вялікімі тэмпамі (на 11,8% да коштаў лістапада 2020 года), але трохі павольней, чым у кастрычніку (12,1% да кастрычніка 2020).

Затое паскорылася інфляцыя ў нехарчовым сегменце. Месячны рост коштаў у лістападзе склаў каля 0,7%. У верасні-кастрычніку цэны павялічыліся на паўпрацэнта ў месяц. Эксперты ЕАБР мяркуюць, што запаволенню дынамікі інфляцыі паслуг паспрыяў "перанос павышэння тарыфаў на паслугі сувязі з лістапада на студзень 2022 года".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі