Інфармацыю пра вольныя зямельныя ўчасткі нанясуць на адзіную карту

06/11/2016 - 08:34

Інфармацыю аб свабодных зямельных участках у Беларусі збяруць на адзінай карце. Доступ да яе зможа атрымаць любы карыстальнік інтэрнэту, паведамляе тэлеканал АНТ.

У адзіным банку дадзеных змесцяць падрабязную інфармацыю аб участках для будаўніцтва жылля, вольных месцах у садовых таварыствах, а таксама звесткі для інвестараў, якія шукаюць пляцоўку для ўзвядзення вытворчых аб’ектаў.

Арганізатары праекту абяцаюць запусціць гэтую зямельна-інфармацыйную карту ў бліжэйшы час.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі