Індустрыяльны парк "Вялікі камень" часова ўзначаліў Аляксандр Ярашэнка

07/05/2016 - 11:56

Дзяржаўную ўстанову "Адміністрацыя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень" часова ўзначаліў Аляксандр Ярашэнка. Адпаведную пастанову Саўміна (№ 360) 5 траўня падпісаў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. У суботу яна была апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Адзначым, што Ярашэнка — намеснік міністра эканомікі, куратар шматлікіх беларуска-кітайскіх праектаў.

Як паведамляла Еўрарадыё, днямі Аляксандр Лукашэнка звольніў з пасады кіраўніка Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі Камень" Андрэя Галя (ён працаваў на гэтай пасадзе з канца 2014 года). Падставай для звальнення называецца "аднаразовае грубае парушэнне працоўных абавязкаў".

Аляксандр Ярашэнка. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі