Інаўгурацыя Дональда Трампа пачнецца ў 19.30 паводле беларускага часу

20/01/2017 - 05:54

Інаўгурацыя абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пачнецца ў 19.30 паводле беларускага часу. Цырымонія пройдзе ў Вашынгтоне ў будынку Кангрэса, дзе Трамп прынясе прысягу. Але яшчэ да гэтага ён наведае Белы дом, дзе яго сустрэне Барак Абама, прэзідэнт ЗША, які здае свае паўнамоцтвы.

Напярэдадні інаўгурацыі Трамп паабяцаў, што аб'яднае Амерыку і зробіць яе вялікай "для ўсяго народу". Таксама ён паабяцаў перамены ў краіне, у тым ліку стварэнне новых працоўных месцаў, умацаванне межаў ЗША, мадэрнізацыю войска, інфармуе "Бі-Бі-Сі". Свае першыя ўказы абраны прэзідэнт ЗША плануе падпісаць ужо сёння.

Тым часам у Нью-Ёрку прайшлі вулічныя пратэсты праціўнікаў абранага прэзідэнта Злучаных Штатаў (у іх удзельнічала некалькі тысяч чалавек). У іх паўдзельнічалі мэр горада Біл дэ Блазіё, галівудскія зоркі Марк Руфала, Алекс Балдуін, Роберт Дэ Ніра, рэжысёр Майкл Мур, спявачка Шэр. Вулічныя акцыі рыхтуюцца ў Вашынгтоне.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі