Ілля Івашка выйграў тэнісны турнір у кітайскім Шэньчжэні

18/03/2018 - 10:24

Беларус Ілля Івашка выйграў тэнісны турнір катэгорыі “Чэленджэр” у кітайскім Шэньчжэні (прызавы фонд 75 тысяч долараў). 18 сакавіка ў вырашальным паядынку Івашка, які займае 148-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамог кітайца Чжан Цзэ (305) — 6:4, 6:2.

У першым раундзе турніру Ілля Івашка перамог Стэфана Напалітана з Італіі, у другім — Матса Мараінга з Нямеччыны. У чвэрцьфінале ён быў мацнейшы за італьянца Сальваторэ Каруса, а ў паўфінальным паядынку перайграў японскага тэнісіста Тацума Іта.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі