"Іх" і "наш" Мінск у новым электронным рамане "Верхом на звезде"

27/09/2019 - 10:01

Новая кніга Паўла Анціпава "Верхом на звезде" цікавая ўжо таму, што яе месца дзеяння — сучасны Мінск. Персанажы ходзяць тымі ж вуліцамі, што і мы, дыхаюць тым жа паветрам. Розніца ў тым, што "наш" Мінск знікне разам з намі, а "іх" Мінск застанецца. Які ён, "іх" Мінск, і ці падобны ён да "нашага"? Каб даведацца, трэба чытаць.

Што праўда, у кніжных крамах вы гэтага рамана не знойдзеце. Анціпаў вырашыў не ісці традыцыйным шляхам і выдаў кніжку ў электронным выглядзе. Набыць яе можна на сайце "ЛитРес". Але ці спрацуе гэта ў Беларусі? Ці не адпужне чытачоў "бяздушная лічбавасць" выдання? Пра гэта, а таксама пра жыццё-быццё беларускага пісьменніка і змрочны недасканалы Мінск герояў "Верхом на звезде" мы паразмаўляем з Паўлам Анціпавым у жывым эфіры Еўрарадыё.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна глядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі