Чытаць болей: Мартовский аукцион по валютным облигациям для Минфина закончился провалом
Пакуль невядомыя ні глыбіня крызісу, ні яго працягласць. І гэтая нявызначанасць можа паглыбіць ўсе шокі. Таму ўлады павінны проста цяпер пачаць прымаць антыкрызісныя захады. Эксперты BEROC прапануюць наступны набор дзеянняў.
Адкрытая камунікацыя
Гатовасць да дыялогу з грамадскасцю. Адкрытае прызнанне маштабаў праблем, якія навісаюць. Празрыстая выпрацоўка антыкрызіснага пакета захадаў і гатовасць да рашучых дзеянняў. Але пры гэтым забеспячэнне фінансавай стабільнасці. Грамадскае абмеркаванне і камунікацыя ў дачыненні да асобных антыкрызісных захадаў.
Прамое стымуляванне вытворчасці і экспарту
На думку экспертаў BEROC, трэба ліквідаваць бар'еры для рэалізацыі дзяржпрадпрыемствамі тавараў па цане ніжэйшай за сабекошт. Гэты захад патрэбны, каб распрадаць запасы гатовай прадукцыі (а яны вялікія) і для падтрымкі экспарту. Разам з тым, трэба вызначыць пералік тавараў, якія не трапяць пад гэтую норму. Патрабуецца пэўны кантроль, каб гэтая мера не адкрыла магчымасць для "шэрага" экспарту тавараў, якія могуць стаць дэфіцытнымі ва ўмовах пандэміі каранавіруса.
Асаблівую ўвагу трэба надаць традыцыйным драйверам беларускага экспарту: нафтаперапрацоўцы і вытворчасці калійных угнаенняў. Пакупнікам калійных угнаенняў трэба прапанаваць новыя кантракты з істотнымі скідкамі, нарошчваць пастаўкі праз спотавыя рынкі калійных угнаенняў.
Забеспячэнне фінансавай і коштавай стабільнасці
Ініцыяваць валютна-абменныя аперацыі з вядучымі цэнтрабанкамі свету: ЗША, Еўразоны, Кітаю. Выпускаць дзяржаўныя аблігацыі у нацыянальнай валюце. Звярнуцца па крэдыт да МВФ. Пачаць перамовы наконт перагляду графікаў выплат па міжнародных крэдытах. Падтрымліваць банкі. Пачаць крэдытныя канікулы для хатніх гаспадарак і фірмаў. Падтрымліваць валютнай ліквіднасцю банкі, якія возьмуцца рэструктурызаваць крэдыты з доларавых у рублёвыя.
Узаемадзеянне з замежнымі інвестарамі
Прапанаваць прывабныя ўмовы для інвестараў у рамках дзяржаўна-прыватнага партнёрства на працяглы перыяд. Дапусціць замежных інвестараў у недаступныя для іх раней прывабныя сектары.