Хвароба каня перашкодзіла яшчэ аднаму беларусу паўдзельнічаць у Алімпіядзе

02/08/2021 - 06:56

Спыняе спаборніцтвы на Алімпіядзе беларускі вершнік Аляксандр Зелянко. Яго каня Карла Грандэ знялі ветэрынары. 

"Аляксандр Зелянко на Карла Грандэ не змог працягнуць выступ. Конь нашага спартсмена зняты па ветэрынарных паказаннях", — паведамляе прэс-служба Мінспорту.

Як распавядала Еўрарадыё, некалькі дзён таму з алімпійскіх спаборніцтваў быў вымушаны зняцца наш суайчыннік Аляксандр Фаміноў. У яго каня Марціні дыягнаставалі захворванне амаль адразу пасля прылёту ў Токіа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі