Ціханоўскай перадалі справаздачу BRS пра дэпартацыі беларусаў з ЗША

23/09/2026 - 14:09

Глеб Івашкевіч і Святлана Ціханоўская / "Еўрапейскі выбар"

Святлана Ціханоўская атрымала справаздачу арганізацыі Belarusian Refugee Support (BRS) пра дэпартацыі грамадзян Беларусі са Злучаных Штатаў. Яе перадаў Глеб Івашкевіч, сябра фракцыі "Еўрапейскі выбар" Каардынацыйнай рады.

Згодна з афіцыйнай статыстыкай Іміграцыйнай і мытнай службы ЗША (ICE), з 1 кастрычніка 2024 года па 5 жніўня 2026 года быў зафіксаваны 71 выпадак дэпартацыі беларусаў.

"Беларуская дыяспара ў ЗША і BRS, заснавальнікам якого з’яўляецца Глеб, уважліва сочаць за сітуацыяй і дапамагаюць тым, каму пагражае небяспека. BRS стала супрацоўнічае з юрыдычнай камандай Офіса Святланы Ціханоўскай — разам яны працуюць над найбольш складанымі справамі", — гаворыцца ў паведамленні фракцыі КР "Еўрапейскі выбар".

Міграцыйная палітыка ЗША стала больш жорсткай у час прэзідэнцтва Дональда Трампа. Рызыкі для беларусаў павялічваюцца. BRS абяцае надалей трымаць "гэтае пытанне ў фокусе, узаемадзейнічаць з дыяспарай, праваабаронцамі і партнёрамі, каб ніводны беларус не апынуўся сам-насам з пагрозай вяртання ў рукі рэжыму".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі