Ад беларускага калію ў ЗША да амбасады Польшчы ў Мінску: што адбываецца? Эфір

23/09/2026 - 13:42

Юры Дракахруст

На палях Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку сустрэліся міністры замежных спраў Польшчы і Беларусі. Здавалася б, нічога асабліва дзіўнага з улікам маштабу мерапрыемства. Але, як высвятляецца, гэта была не проста сустрэча ветлівасці, але сапраўды нешта падобнае на пашырэнне дыялогу. Радаслаў Сікорскі нават анансаваў адкрыццё новай амбасады Польшчы ў Беларусі. Адначасова Трамп паабяцаў амерыканскім фермерам беларускія калійныя ўгнаенні па “прыгожых коштах”, і ў працяг стала вядома, што першае судна з гэтымі ўгнаеннямі прыбудзе ў Новы Арлеан цягам месяца. Недзе ў той жа час, калі плануецца новы візіт Джона Коўла ў Мінск. Супадзенне? А Святлана Ціханоўская працягвае заклікаць Захад ціснуць на рэжым Лукашэнкі і не гадляваць з ім.

На які ўзровень пацяплення адносін паміж Варшавай і Мінскам варта разлічваць у выпадку, калі перамовы працягнуцца? Ці стануць пастаўкі калію ў ЗША сапраўды рэгулярнымі, з улікам таго, што “свабоднага калію для Захаду ў Беларусі няма”? Як гэтыя навіны ўплываюць на будучае беларуска-амерыканскіх перамоў і вызваленне палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй Юрый Дракахруст у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі