На чацвер у Беларусі сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі

23/09/2026 - 14:40

Дождж / pexels.com

У чацвер, 24 верасня, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Уначы па ўсходняй палове, а зранку і ўдзень па поўначы краіны чакаюцца моцныя дажджы. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Уначы месцамі будзе згушчацца туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, заходні ўмераны, месцамі — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 6-11 градусаў цяпла, удзень чакаецца 10-16 градусаў са знакам "плюс".

У пятніцу, 25 верасня, будзе хмарна. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы, уначы ў асобных раёнах па Віцебскай вобласці прагназуюцца моцныя дажджы. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні ўмераны, месцамі — парывісты. Уначы тэмпература паветра складзе 5-10 градусаў вышэй за нуль, удзень чакаецца +10...+17 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі