Хварэе 50 супрацоўнікаў мінскай Гарадской станцыі хуткай меддапамогі

24/11/2020 - 19:58

Хварэе 50 супрацоўнікаў мінскай Гарадской станцыі хуткай меддапамогі, паведамляе тэлеканал СТБ. Яе галоўны ўрач Аляксандр Жынко кажа, што хворыя складаюць 4% ад агульнай колькасці супрацоўнікаў, і "гэта абсалютна не крытычная лічба". Паводле яго слоў, вясной 2020-га сітуацыя на станцыі была больш складаная — больш за 110 хворых супрацоўнікаў.

У сталіцы пастаянна працуюць 167 брыгад хуткай дапамогі. Жынко кажа, што "прычынай невялікай затрымкі могуць стаць толькі тэхнічныя працэдуры", а менавіта — замена лекарамі ахоўных касцюмаў і санапрацоўка аўтамабіляў.

Сюжэт на СТБ стаў адказам на паведамленне ў тэлеграм-канале @belhalat_by пра магчымы "хуткі калапс "Хуткіх" з-за шматлікіх выпадкаў заражэнняў COVID-19 сярод супрацоўнікаў.

ctv.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі