Хто такі Ігар Любавіцкі, які разглядае справу Бабарыкі і "Белгазпрамбанка"

17/02/2021 - 13:01

Суд па справе Віктара Бабарыкі і "Белгазпрамбанка" вядзе суддзя Ігар Любавіцкі. Еўрарадыё пацікавілася, у якіх яшчэ працэсах удзельнічаў гэты суддзя.

Некалькі цікавых фактаў:

У Вярхоўны суд яго прызначылі ў кастрычніку 2020-га, справа Бабарыкі — першы гучны працэс для Любавіцкага ў ВС.

Любавіцкі быў сярод тых, хто разглядаў рэзанансную "справу медыкаў". Тады за краты па абвінвачанні ў хабары трапілі вядомыя медыкі і некаторыя чыноўнікі. 

Таксама ён разглядаў іншую ідэалагічна важную для ўладаў справу — супраць публіцыстаў "Рэгнума". 

Любавіцкі вёў і справу пра гібель салдата Аляксандра Коржыча — гэты працэс быў вельмі гучным. Трох вайскоўцаў абвінавацілі ў перавышэнні паўнамоцтваў, хабарах ды крадзяжы, аднак суд падтрымаў хісткую версію пра нібыта самагубства хлопца.

Нарэшце, менавіта Любавіцкі пакінуў у сіле прысуд пра арышт журналіста "Белсата" Аляксандра Баразенкі ў 2017-м.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі