Хакейны клуб "Дынама-Мінск" падпісаў "паўнавартасны двухбаковы кантракт" з 19-гадовым Іллёй Казьяніным. Раней ён выступаў за "Магілёў". У сталічным клубе хакеіст спачатку быў на праглядзе, у трох матчах у КХЛ закінуў адну шайбу (у пераможным паядынку з чалябінскім "Трактарам" ён адкрыў лік).
У пятніцу "Дынама" гуляе ў Хельсінкі з "Ёкерытам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.