ХК “Дынама-Мінск” дагэтуль мае запазычанасці перад гульцамі

21/06/2017 - 16:59

Хакейны клуб “Дынама-Мінск” дагэтуль мае запазычанасці перад гульцамі па зарплаце. У Кантынентальнай хакейнай лізе такія праблемы існуюць у чатырох клубах. Акрамя мінскіх дынамаўцаў, гэта дынамаўцы маскоўскія, “Адмірал”, “Лада” і “Мядзвешчак”. Пра гэта ТАСС паведаміў кіраўнік прафсаюзу лігі Андрэй Каваленка. Паводле яго слоў, “мінскі клуб па зарплаце ўжо разлічваецца”. Раней КХЛ заяўляла, што ў выпадку, калі да 1 ліпеня такія запазычанасці застануцца, на клубы накладуць штраф — 20% ад сумы запазычанасці.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі