Хакеісты зборнай Беларусі выйгралі ў Ліепаі ў Італіі — 1:0 (фота)

05/11/2015 - 15:33

5 лістапада хакейная зборная Беларусі з перамогі стартавала на турніры "Еўравыкліку" ў Латвіі. У Ліепаі была абыграная зборная Італіі — 1:0 (1:0, 0:0, 0:0). Адзіную шайбу на 4-й хвіліне закінуў Андрэй Сцяпанаў.

Беларуская зборная гуляла ў наступным складзе: Карнавухаў; Усціненка — Хенкель, Лапачук — Развадоўскі — Сцяпанаў; Казнадзей — Яронаў, Дзямкоў — Волкаў — Андрушчанка (капітан); Дзюкаў — Філічкін, Ляўко — Баярчук — Ляўша; Казакевіч — Знахаранка, Мусіенка — Камароў — Амбражэйчык.

6 лістапада беларусы згуляюць з Латвіяй, 7-га — з Японіяй.

Фота: Прессбол

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі