Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі ў "Ёкерыта" па булітах — 3:2

23/11/2016 - 02:04

Сустрэча мінскіх дынамаўцаў і фінскага "Ёкерыта" 22 лістапада атрымалася вельмі напружанай. Хакейны матч у рамках рэгулярнага чэмпіянату КХЛ адбыўся на лёдзе "Мінск-Арэны".

Лік на 4-й хвіліне гульні адкрыў прадстаўнік гасцей Петер Рэгін, аднак на 6-й хвіліне Аляксандр Мацярухін зраўняў лік. Зрэшты, раўнавага трымалася нядоўга: на 9-й хвіліне Чарльз Генаўэй вывеў "Ёкерыт" наперад.

Другі перыяд атрымаўся безгалявым, як большая частка трэцяга. А за 6 хвілінаў да фінальнага свістка Мэт Элісан забіў шайбу, зрабіўшы нічыю — 2:2. Авертайм не выявіў пераможцу, і толькі па булітах перамога дасталася хакеістам "Дынама" — 3:2 (1:2, 0:0, 1:0, 0:0, буліты — 2:1).

Пасля 32 матчаў "Дынама" мае 51 ачко і займае шостае месца з 14 камандаў Заходняй канферэнцыі.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі