Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі ў тальяцінскай "Лады" — 2:0

13/09/2017 - 20:09

Перамогай завяршыўся для хакеістаў мінскага "Дынама" хатні матч супраць тальяцінскай "Лады" 13 верасня. "Зубры" святкавалі вікторыю з лікам 2:0 (0:0, 2:0, 0:0).

Першы перыяд каманды трымаліся на роўных. У другім Яўген Лісавец (на 21-й хвіліне) і Куінтан Хаўдэн (26) вывелі "Дынама" наперад. У трэцім перыядзе на 60-й хвіліне госці паспрабавалі "размачыць" лік, аднак суддзі не залічылі шайбу. 

Такім чынам, "Дынама-Мінск" паднялася на 8-е месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ. Пасля 10 гульняў каманда мае 11 ачкоў. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі