Хакеісты мінскага "Дынама" ў гасцях абыгралі "Аўтамабіліст" — 4:3 (1:1, 3:1, 0:1). Чарговы матч чэмпіянату КХЛ прайшоў у пятніцу ў Екацярынбургу ў прысутнасці крыху больш за 2 тысячы заўзятараў. Шайбы ў дынамаўцаў закінулі Шэйн Прынс, Кірыл Варонін, Аляксей Протас і Ягор Шаранговіч.
У мінчукоў чацвёртая перамога запар.
27 верасня "Дынама" згуляе ў Чалябінску з "Трактарам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.
To see this content visit the full version of this page.