8 снежня ў чарговым матчы чэмпіянату КХЛ хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі дома аўтсайдэру канферэнцыі "Захад" — "Віцязю" —1:4 (0:0, 1:3, 0:1). Адзіную шайбу ў дынамаўцаў на 33-й хвіліне закінуў Мальтэ Стрэмваль.
Такім чынам, хатняя серыя беларускай каманды пачалася з паражэння. 10 снежня "Дынама" прымае "Тарпеда", а 12-га — "Ёкерыт".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут