Хакеістаў для беларускай зборнай будуць рыхтаваць паводле канадскіх методык

24/11/2015 - 14:03

Нарада, прысвечаная сітуацыі ў беларускім хакеі, адбылася ў Аляксандра Лукашэнкі 24 лістапада. Як паведамляла Еўрарадыё, кіраўнік дзяржавы раскрытыкаваў сітуацыю ў галіне і паабяцаў радыкальныя меры.

Старшыня Федэрацыі хакея Ігар Рачкоўскі паведаміў пра падрыхтоўку да чэмпіянату свету 2016 года ў Расіі. Па яго словах, як перадае БЕЛТА, вострых і праблемных пытанняў на сёння няма. Адзінай непрыемнай сітацыяй ён назваў тое, што пасля старту ў КХЛ быў зменены рэгламент спаборніцтваў наконт легіянерскага статусу беларусаў. Хаця раней міністр спорту Расіі ды кіраўніка Федэрацыі хакея Расіі заяўлялі, што ў бліжэйшыя гады такога не адбудзецца.

Акрамя таго, на нарадзе абмяркоўвалася прапанова Федэрацыі хакея наконт правядзення ў Мінску чэмпіянату свету 2022 года. Лукашэнка асаблівую ўвагу надаў падрыхтоўцы рэзерву для нацыянальнай зборнай па хакеі, прычым без стварэння дадатковай інфраструктуры. Па яго словах, трэба выразна сістэматызаваць працы. А за аснову ўзяць найлепшы замежны вопыт — напрыклад, канадскі.

Таксама на нарадзе было вырашана, што для маладых трэнераў, якія працуюць з таленавітымі спартоўцамі, будуць будаваць арэнднае жытло.

Таксама было вырашана, што важнейшыя спартыўныя функцыянеры ў хакейным спорце будуць прызначацца толькі па ўзгадненні з Федэрацыяй хакея.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі