Гурулёў: Беларусь не пастаўляе ў Сірыю зброю і не адпраўляе спецыялістаў

02/10/2015 - 14:26

У пятніцу, 2 кастрычніка, старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі Сяргей Гурулёў пракаментаваў паведамленні шэрагу СМІ пра пастаўкі беларускай зброі ў Сірыю. Паводле яго слоў, ні зброю, ні вайсковую тэхніку наша краіна туды не пастаўляе. Усе дакументы адкрытыя, да таго ж існуе сістэма экспартнага кантроля, адзначыў Гурулёў.

Таксама старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта заявіў, што паведамленні пра знаходжанне беларускіх спецыялістаў у Сірыі (яны, нібыта, абслугоўваюць самалёты сірыйскай арміі) непраўдзівыя. Беларускіх спецыялістаў туды ніхто не адпраўляў, сказаў Гурулёў. Ён дадаў, што для гэтага патрэбны "адпаведны дазвол, у тым ліку кіраўніка дзяржавы", інфармуе БелаПАН.

З нядаўняга часу ў Сірыю была перакінутая расійская авіяцыя, якая падтрымлівае ўрадавыя войскі і наносіць удары па пазіцыях тэрарыстаў "Ісламскай дзяржавы" і іншых узброеных груповак.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі